У рамках праекту "Кожная пятніца - роднае свае" выхаванцы ДУА "Дзіцячы сад N9 г.Слоніма" з цяжкім парушэннем мовы разам з выхавацелем Ляўкевіч Н. Л. адправіліся ў Слонімскі драматычны тэатр. Дзеці пазнаеміліся з будынкам тэатра і яго гісторыяй. Наведалі памяшканні мастака, гардэроб, швейную майстэрню. Пазнаеміліся з галоўным рэжысёрам тэатра. Убачылі сцэну, дзе рыхтавалі дэкарацыі да спектакля. Дзецям вельмі спадабаўся наш тэатр. Свае ўражанні выхаванцы расказалі бацькам. Вучымся любіць роднае з маленства!