Выхаванцы старэйшай групы завіталі ў госці на прадпрыемства "ЧП УП Ромгіль", каб павіншаваць жанчын с цудоўным вясеннім святам- 8 Сакавіка. Дзеці з вялікай радасцю і хваляваннем выступілі перад гасцямі. Яны падарылі жанчынам прыгожыя песні і вясёлыя танцы. Гучалі вершы пра матулю, дабрыню і вясну. Асаблівую радасць выклікала выступленне дзіцячага аркестра. Маленькія артысты вельмі стараліся і падарылі шмат пазітыўных эмоцый і добрага настрою. Гэта сустрэча стала прыгожым і шчырым віншаваннем са святам.