У рамках праекту "Кожная пятніца - роднае сваё" #ДухбеларускіхТрадыцый выхаванцы старэйшай і спецыяльнай групы расказалі аб традыцыях сваёй сям'і. Разам з бацькамі яны любяць замешваць і пячы бліны, а потым частавацца усім разам за сталом. Сямейныя традыцыі - гэта аснова беларускай культуры, якая аб'ядноўвае пакаленні. Сумесная праца дапамагае фарміраваць ў выхаванцаў павагу да старэйшых, сямейных традыцый, любоў да роднага дому, робіць сям'ю больш дружнай.