Выхаванцы спецыяльнай групы з цяжкiмі парушэннямі мовы нашай установы ў тыдзень роднай мовы разумаўлялi па - беларуску, чыталi беларускiя народныя казкi, а потым гулялi ў тэатр. Дзецi з задавальненнем драматызавалi казку "Рэпка" тэатрам рукавiчак. Беларускiя заклiканкi выхаванцы гаварылi пераўвасабiўшыся ў беларусачку Янiнку i беларуса Янка, гуляючы з тэатрам эмоцый,прыдумвалi свае невялiчкiя выказваннi. У групе стварылася сапраўдная тэатральная атмасфера па матывах беларускiх народных казак. Тэатральны куточак групы папоўнiўся новымi героямi, лялькамi i кнiжкамi.