Выхаванцы спецыяльнай групы Дзіцячага сада №9 г.Слоніма прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Кожная пятніца-роднае сваё". У дзень народнай песні выхаванцы спявалі калыханкі і вясельныя песні, танцавалі беларускія карагоды, прыгаворвалі невялічкія закліканкі. Дзеці з вялікім задавальненнем пазнаёміліся з культурай свайго народу і традыцыямі праз гульні , інсцэніроўкі, спяванне народных песен. Апранутыя ў беларускія ўборы па сапраўднаму адчувалі сябе беларускімі грамадзянамі, якія могуць і ўмеюць шанаваць, любіць і пазнаваць сваю Радзіму.