Традыцыйна, ў пачатку студзеня, у садку святкуюцца Калядкі. Падчас народных забаў, дзеці знаёмяцца з абрадамі Каляд на Беларусі. Дапамагаюць дзецям зразумець сэнс калядных падзей калядоўшчыкі: Каза, Мядзведзь і Зорканоша. Выхаванцы гуляюць у рухомыя гульні, водзяць карагоды, жартуюць, спяваюць вясёлыя песні і праслаўляюць каляднае свята, з надзеяй радаснага, цікавага, шчодрага года. Напрыканцы, усіх чакаюць салодкія калядныя пачастункі, прыгатаваныя бацькамі да святочнай забавы.