Прагулка ў зiмовы час- цудоўны спосаб аздараўлення, час вяселых гульняў i забаў. Колькi радасцi яна прыносiць дзецям!
На гэтым тыднi выдалася снежнае надвор'е. Разам з выхавальнiкам Сянькевiч Жанай Аляксандраўнай, дзецi старэйшай групы, гулялi ў рухомыя гульнi " Два Маразы", " Мяцелiца",назiралi за скiданнем снега ў вялiкую кучу. Радасным смехам i нястомнай зiмовай весялосцю, карыснай працай- такiм запомнiўся гэты дзень.