Дзень беларускага слова ў нашым дзіцячым садку прайшоў пазнавальна. Выхаванцы старэйшай групы адправілiся ў захапляльнае падарожжа ў мiнi-музей "Беларуская хатка", дзе пазнаёміліся з традыцыйнымі прадметамі беларускага побыту i iх назвамi на роднай мове. Дзецi другой малодшай групы пагрузіліся ў атмасферу беларускай народнай казкі «Рэпка», стаўшы актыўнымі удзельнiкамi яркай драматызацыі, дзе вывучалi словы герояў казкi i iмкнулiся iх запомнiць. А выхаванцы спецыяльнай групы ўспамiналi хатнiх жывел, называлi iх на беларускай мове. Веды пра iх замацавалi ў малюнках.