Skip to main content
  • Reset your password

User account menu

  • Log in
  • RU
Государственное учреждение образования "Детский сад № 9 г.Слонима"

Main navigation

  • Home
    • Лицензирование
    • Режим работы. Структура
    • Контактная информация
    • Цели, задачи, функции. Устав
    • История и традиции
    • Политика в отношении персональных данных
    • Противодействие коррупции
    • Первичная профсоюзная организация
    • Попечительский совет
    • Материальное оснащение
    • События. Достижения
    • Функционирующие возрастные группы
    • Нормативные правовые акты
    • Личный прием
    • Обращения
    • Электронное обращение
    • Служба «Одно окно»
    • «Горячая линия»
    • «Прямая телефонная линия»
    • Вышестоящие организации
    • Административные процедуры
    • Растим маленького патриота
    • Зелёная школа
    • Электронные образовательные ресурсы
    • Порядок приёма в учреждение дошкольного образования
    • Социально-педагогическая поддержка и психологическая помощь
    • Правовой вестник
    • Азбука безопасности
    • Здоровый образ жизни
    • Организация питания
    • Маршруты выходного дня
    • Группа с белорусским языком обучения
    • Группы кратковременного пребывания
    • Образовательные услуги
    • Педагогическое просвещение
    • Страница учителя-дефектолога
    • Консультации и иные материалы работы с педагогическими кадрами
    • Аттестация
    • Правила педагогических работников
    • Карта сайта
    • Гостевая книга
    • Отзывы и комментарии

Группа с белорусским языком обучения

Наша установа дашкольнай адукацыі адукацыйны працэс вядзе на русскай мове. Аднак, у нас ёсць адна группа з беларускай мовай навучання " Сонейка"

Мэтай нашай працы з'яўляецца: далучэнне выхаванцаў да культурнай спадчыны сваёй краіны, фарміраванне ў дзяцей лексічнага і фанетычнага ўзроўня мовы, дыялагічнага маўлення.

Гульнявая прадметна-прасторавая серада садзейнічае азнакамленню дзяцей з культурай беларускага народа, спрыяе развіццю беларускага маўлення, замайцоўвае веды аб родным краі.

Асноўнымі формамі працы з выхаванцамі з’яўляюцца гульні, заняткі, экскурсіі, святы. У адпаведнасці з каляндаром народных святаў і абрадаў беларусаў у гадавы план работы ўстановы дашкольнай адукацыі ўключаны мерапрыемствы. Праводзяцца сумесныя музычна-спартыўныя святы і забавы, ажзначаюцца дзяржаўныя і фальклорныя святы.

                                                                    Паважаныя бацькі!

У Вас ёсць магчымасць пры камплектаванні груп на навучальны год выбраць мову навучання (рускую, беларускую) для сваіх дзяцей. Вашы пажаданні будуць улічаны пры камплектаванні груп.

  Беларускае маўленне ва ўмовах білінгвізму

    Маўленчае развіццё дзяцей у Беларусі адбываецца ў сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага білінгвізму. Першай мовай, якой авалодваюць дзеці дашкольнага ўзросту, выступае руская. Пры гэтым прывучэнне дзяцей да беларускай мовы адбываецца таксама даволі рана. Дзеці чуюць яе па радыё, тэлебачанні, у дзіцячым садзе (асобныя заняткі, святы). У выхаванцаў ствараюцца "жыццёвыя" ўяўленні аб рускай і беларускай мовах, назіраецца паступовае свядомае адрозненне гэтых моў.

    Авалоданне беларускай мовай спрыяе фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці. Што да засваення рускай мовы, то рускамоўныя зносіны пашыраюць камунікатыўную асяроддзе выхаванцаў, садзейнічаюць іх далучэнню да сусветнай культуры. Адначасовае ж авалоданне дзецьмі дашкольнага ўзросту дзвюма мовамі (рускай і беларускай) пашырае іх светапогляд, спрыяе развіццю палікультурнай свядомасці і павялічвае патэнцыяльныя маўленчыя магчымасці.

   Улічваючы тое, што беларуская мова для беларускіх дзяцей з'яўляецца роднай у асноўным па крытэрыях ідэнтыфікацыі, Н. С. Старжынская (прафесар кафедры методык дашкольнай адукацыі, доктар педагагічных навук) сцвярджае, што яе неабходна пачынаць вывучаць як мага раней, з моманту наведвання дзіцяці ўстановы дашкольнай адукацыі. Што тычыцца спецыяльных заняткаў па навучанні беларускай мовы ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання, то яны павінны праводзіцца з дзецьмі, пачынаючы з сярэдняга дашкольнага ўзросту. А таксама, пры пажаданні   бацькоў пачынаць навучанне беларускай мовы дзяцей з  першай малодшай групы( беларускамоўная група).

Навучанне выхаванцаў беларускай мове на аснове прамога метаду арганізуецца шляхам «пагружэння» ў моўнае асяроддзе. Яно адбываецца без апоры на рускую мову. Дадзены метад атрымаў назву метаду імерсіі (татальны або поўны). Аднак, у практыцы работы ўстаноў дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання найбольш прымальнай з'яўляецца метад мяккай імерсіі, які прадугледжвае паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў працэс навучання. Таксама шырока выкарыстоўваецца ў практыцы білінгвальнага навучання частковая імерсія, якая прадугледжвае арганізацыю працэсу навучання сродкамі дзвюх моў.

Супастаўляльны метад навучання дзяцей беларускай мове прадугледжвае апору на рускую. Засваенне беларускай мовы адбываецца на аснове аналізу, супастаўлення і абагульнення дзвюх моўных сістэм. Пры гэтым навучанне дзяцей беларускай мове пры дапамозе супастаўляльнага метаду заснавана на мадэлі пераносу моўных навыкаў з рускай мовы на беларускую.

Пры камбінаваным выкарыстоўваюцца прыёмы дзвюх першых метадаў.

З мэтай паспяховага фарміравання двухмоўя пажадана стварыць ва ўстанове дашкольнай адукацыі спецыяльнае камунікатыўнае асяроддзе, якое прадугледжвае прысутнасць дзвюх моў ва ўсіх відах дзіцячай дзейнасці і арганізацыю спецыяльных заняткаў па развіцці маўлення дзяцей на дзвюх мовах.

Як паказвае мой вопыт працы, паспяховаму авалоданню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове спрыяе арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове, дачыненне да беларускай мовы ў пасіўнай форме з дзецьмі ад 3-х да 4-х гадоў у час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору, прагляду мультфільмаў; прысутнасць дзяцей малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту на святах, канцэртах, спектаклях, якія праводзяцца дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту на беларускай мове; увядзенне ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне запісаў казак, вершаў на беларускай мове; наладжванне дзейсна-арыентаваных зносін: інсцэніроўкі, ролевыя гульні, гульні-драматызацыі на беларускай мове; арганізацыя адукацыйных сітуацый у розных відах дзейнасці на беларускай мове.

Калі педагогі з'яўляюцца носьбітамі мовы, гэта гарантыя таго, што дзіця паспяхова авалодае камунікатыўнымі навыкамі на беларускай мове.

  Сянкевч Ж.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі     

 Навучаемся размаўляць па-беларуску

Адна з мэт дашкольнай адукацыі, гэта фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю.

Рашэннем педагагічнага калектыву назначаны адзіны дзень маўлення па-беларуску - чацвер, калі з раніцы і да вечара дзеці чуюць беларускую мову ў садку і самі спрабуюць на ёй размаўляць.У кожны чацвер праходзяць заняткі, святы, гульні, віктарыны і іншыя мерапрыемствы на роднай мове. Гэта садзейнічае фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы, краіны, вытокаў культуры беларускага народа.

Паважаныя бацькі! Працэс навучання беларускай мове праводзіцца паэтапна, пачынаючы з малодшага дашкольнага ўзросту.

Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

Акрамя таго, што праводзiцца ва ўстанове дашкольнай адукацыi, бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з прывітання на роднай мове, калыханак, чытання казак, забаўлянак.

Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухнi хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі  з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.

Мы ўпэўнены, што фарміраванне асноў нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей, далучэнне іх да роднай мовы ў  сумеснай працы ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і дадуць станоўчыя вынікі.

Беларускія народныя казкі

Глядзець

Фотагалерэя

 

  
  

                           Свидетельство регистрации в государственном регистре информационных ресурсов № 4141713456 от 10.11.2017, актуализировано 19.02.2026 

© 2026 РУП Белтелеком